Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю эстонскай Postimees.
«Вядома, хацела б вярнуцца дадому, калі гэта стане магчыма. Улады Беларусі выставілі мне абвінавачанні, якія хоць і абсалютна беспадстаўныя, але на мяжы адразу могуць арыштаваць. Магчыма, міжнародныя арганізацыі паспрабуюць мяне абараніць, але я павінна ўлічваць, што можа не атрымацца. Я — маці. І я не магу пакінуць адных дзяцей, бо іх бацька арыштаваны. Для мяне гэта вялікая дылема. Я ўсё ж павінна застацца тут, дзе дакладна магу працягваць сваю справу», — заявіла яна.
Каментары