Свет

У якую суму Расіі абышлася падтрымка рэжымаў за 20 гадоў

На працягу 20 гадоў Масква вылучыла агулам $600 мільярдаў для падтрымкі сяброўскіх рэжымаў ва ўсім свеце.

Фота Depositphotos.com

Увесь гэты час Расіяй кіраваў Уладзімір Пуцін: 4 гады як прэм’ер-міністр і астатнія гады як прэзідэнт. «Новая газета» падлічыла, што за гэту суму, вылучаную на кармленне рэжымаў, можна было пабудаваць 15 тысяч бальніц.

Больш за ўсё было выдаткавана на Аляксандра Лукашэнку — прыкладна адна шостая гэтай сумы, у тым ліку спісаныя крэдыты і розніца паміж рыначнай цаной на энергарэсурсы і цаной, па якой іх набываў Мінск. Лукашэнка абыходзіўся Расіі прыкладна ў $5 мільярдаў штогод. Крыху менш, але такія ж віды субсідый атрымліваў Кіеў да звяржэння Януковіча ў 2014 годзе, піша выданне Rzeczpospolita.

Ужо 7 гадоў Расія нясе страты ад акупацыі Данецкай і Луганскай абласцей. «Фактычна ўсё дастаўляецца туды бясплатна за кошт падаткаплацельшчыкаў», — сцвярджае маскоўскі эксперт Міхаіл Круціхін. Напрыклад, Данбас атрымлівае бясплатна газ ад Газпрома.

Аналагічная сітуацыя і з іншымі непрызнанымі абласцямі: Абхазіяй, Паўднёвай Асеціяй і Прыднястроўем. Усе яны бясплатна забяспечваюцца расійскай электраэнергіяй, а частка жыхароў атрымлівае пенсіі ад Крамля.

Шмат сродкаў было вылучана расійскім урадам у якасці дапамогі Венесуэле (прыкладна $20 мільярдаў) і Сірыі ($4,7 мільярда). Наконт Сірыі немагчыма дакладна падлічыць усе выдаткі на расійскую ваенную інтэрвенцыю, паколькі гэта інфармацыя з’яўляецца засакрэчанай. Тое ж самае ў Данбасе, дзе, па звестках украінскай разведкі, знаходзіцца каля 2 тысяч расійскіх салдат рэгулярнай арміі.

Таксама варта адзначыць, што за апошнія 20 гадоў Крэмль спісаў больш за $116 мільярдаў даўгоў, якія краіны трэцяга свету ўзялі яшчэ ў СССР. Паўночнай Карэі, напрыклад, Расія прабачыла $11 мільярдаў, а Ірану — $12 мільярдаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай17

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме20

Дэвід і Вікторыя Бэкхэмы моцна не паладзілі са сваім старэйшым сынам. Ён абвінаваціў іх публічна4

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру10

Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію17

Іспанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў17

Ва Украіне хэйцяць Ціну Караль праз песню пра святло і цяпло. Яна запісала пакаяннае відэа5

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа24

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай17

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць