Грамадства

«На мяне паступіў ананімны данос». Вядучая Кацярына Пытлева расказала, як з сям'ёй з'ехала з Беларусі

Вядучая Кацярына Пытлева апошнія два месяцы жыве ў Літве. Яна з'ехала разам з мужам і дзецьмі пасля таго, як даведалася, што ёй можа пагражаць крымінальная справа. Пра «ананімку», званкі з міліцыі і новую працу яна расказала «Нашай Ніне».

Фота з асабістага архіву

«Я ніколі не хацела з’язджаць з Беларусі, нават пасля першых арыштаў калег яшчэ восенню, — кажа Кацярына. — 

Некалькі разоў, калі суседзі казалі пра сачэнне пад пад’ездам, я з дзецьмі з’язджала і некалькі тыдняў не жыла дома.

Але Следчы камітэт, можна сказаць, сам падштурхнуў нас да гэтага рашэння. Бо адседзець суткі я гатова, муж ужо адседзеў, а вось атрымаць тэрмін па выдуманай прычыне і праз ананімны данос я не хацела. І зразумела, што буду больш карысная на волі, няхай і ў іншай краіне».

Пасля таго як у ліпені вядучая сышла з БТ, ціск не скончыўся. Праз пару месяцаў яе звольнілі з радыё, і Кацярына засталася без працы наогул. Узніклі пытанні і да ІП яе мужа Аляксея.

«Яго выклікалі ў РУУС і так і заявілі — паступіла распараджэнне разабрацца ў эканамічнай дзейнасці. Хоць яго ІП існавала менш за год і супрацоўнічала ўсяго з адным заказчыкам (Аляксей рыхтаваў кантэнт для радыё. — «НН»), ніякіх парушэнняў не было».

Пасля з міліцыі патэлефанавалі Кацярыне. Маўляў, паступіў ананімны данос, што яна абразіла дзяржаўны герб у сацсетках, ідзе праверка. Задавалі пытанні пра пост, дзе вядучая размясціла фотакалаж беларускага герба, у якім замест кветак — чорныя дубінкі, а ў цэнтры — шлем амапаўца. 

«Па гэтым артыкуле (370 Крымінальнага кодэкса. — «НН») мне маглі прыпісаць тэрмін да года абмежавання волі. Мы параіліся з адвакатам і вырашылі з’ехаць, бо ва ўмовах прававога дэфолту ў нашай краіне гэтыя праверкі маглі скончыцца так, як скончыліся для многіх палітычных вязняў», — дзеліцца Кацярына. Павестка ад следчых ёй прыйшла, ужо калі яна з сям’ёй была за мяжой.

Зараз Кацярына жыве ў Літве. Працуе на ютуб-канале «Маланка медыя». Далучыцца да каманды яе запрашалі яшчэ летам, але тады вядучая не была гатова да пераезду.

«Мне радасна, што мой вопыт працы на тэлебачанні працягам амаль у 25 год знайшоў прымяненне, адчуваю сябе карыснай і займаюся важнай і любімай справай. На «Маланцы» я з’яўляюся аўтарам і вядучай двух праектаў — праграмы «Што добрага?» і дайджэста галоўнага за тыдзень «Усё адразу». Я сама пішу сцэнары і мантую. Таксама я стала праграмным дырэктарам канала, так што спатрэбіўся не толькі мой вопыт працы ў кадры».

Аляксей раней, апроч ІП, працаваў у Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры. А ў Літве таксама далучыўся да каманды канала: выпускае прамы эфір, мантуе ролікі, робіць графічныя элементы. «Ён даўно хацеў працаваць у гэтай сферы, і навыкі былі», — дадае Кацярына.

Малады ютуб-канал збірае шмат праглядаў. Для выпуска навін гэта можа быць 50-100 тысяч, асобныя інтэрв’ю — каля 270 тысяч.

«Думаю, цяпер людзям неабходныя новыя крыніцы інфармацыі, бо традыцыйныя — тэлебачанне і радыё — сябе дыскрэдытавалі. Асабліва вялікі запыт на незалежныя медыя і шчырую падачу інфармацыі, і менавіта таму «Маланка» так хутка расце», — мяркуе журналістка.

У камандзе праекта 10 чалавек. Канал плануюць развіваць па прынцыпе грамадскага тэлебачання. У хуткім часе збіраюцца запусціць сістэму платнай падпіскі і данатаў на асобныя праекты.

«Адчуваю сябе на сваім месцы, і мяне вельмі падтрымліваюць каментары ад маіх даўніх гледачоў і прыхільнікаў маіх мінулых тэлевізійных праектаў. Але галоўнае — мы стараемся натхняць тых, хто хоча перамен, і, мяркуючы па водгуках, у нас атрымліваецца», — апісвае Кацярына ўражанні ад новай працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага6

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага6

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць