Жыхару Баранавічаў, які стрэліў з пнеўматыкі ў школьніка, далі 5 гадоў хатняй хіміі
5 лютага ў Баранавічах абвясцілі прысуд 63-гадоваму жыхару горада, які абвінавачваўся ў асабліва злосным хуліганстве, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага абласнога суда.

1 ліпеня мінулага года ў двары свайго дома абвінавачаны стрэліў з пнеўматычнай вінтоўкі стрэліў не менш за два разы ў бок 15-гадовага школьніка. Адна з куль трапіла пацярпеламу ў правую нагу.
Па заключэнні экспертаў непаўналетні атрымаў лёгкае цялеснае пашкоджанне.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 339 і прызначыў яму 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 5 гадоў.
З яго таксама спагналі 4340 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
-
Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому
-
Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана
-
Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць
Каментары