Свет

Германія, Швецыя і Польшча высылаюць расійскіх дыпламатаў

МЗС Германіі абвясціў персонай нон грата работніка расійскага пасольства — як адказ на дзеянні Масквы, якая выслала нямецкага дыпламата пасля акцыі пратэсту, у якой той, на думку Крамля, удзельнічаў, піша ВВС.

Аналагічныя пастановы ў дачыненні да расійскіх дыпламатаў прынялі ў Швецыі і Польшчы.

«У адказ на неабгрунтаваную высылку расійскім МЗС польскага дыпламата МЗС Польшчы, зыходзячы з прынцыпу ўзаемнасці і ў каардынацыі з Германіяй і Швецыяй, прынятая пастанова аб прызнанні персонай нон грата супрацоўніка генконсульства РФ у Познані», — паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

«Мы праінфармавалі расійскага пасла, што работніка расійскай амбасады папрасілі пакінуць Швецыю. Гэта выразны адказ на недапушчальнае рашэнне выслаць шведскага дыпламата, які толькі выконваў свае абавязкі», — заявіла міністрка замежных спраў Швецыі Анн Ліндэ.

Раней расійскі МЗС заявіў, што тэрыторыю РФ павінны пакінуць дыпламаты са Швецыі, Польшчы і Германіі — з-за іх удзелу ў акцыях пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага, якія праходзілі 23 студзеня.

Прадстаўнік МЗС Швецыі заяўляў, што шведскі дыпламат не браў удзелу ні ў якіх дэманстрацыях.

2 лютага на суд па справе Аляксея Навальнага прыйшлі дыпламаты амаль двух дзясяткаў краін, у тым ліку Швецыі, Польшчы і Германіі. Дыпламатаў размясцілі ў зале суда на зашклёным балконе.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што іх паводзіны — гэта «не проста ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, а самавыкрыццё непрыгожай і супрацьзаконнай ролі калектыўнага Захаду ў спробах стрымаць Расію».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць