Грамадства

«У тэлеграм-канале абразіла міністра Кубракова». У Смалявічах судзяць шматдзетную маці

Суд Смалявіцкага раёна 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ), піша spring96.org.

Кацярына Сазонава з адвакатам у судзе

Справу разглядае суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца — пракурор Лаўкет.

Па матэрыялах следства, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Смалявічы, у публічным доступе ў сетцы Інтэрнэт, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у адным з тэлеграм-каналаў, наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады, Сазонава размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.

Кацярына Сазонава — маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

Адвакат абвінавачанай Болатава заявіла хадайніцтва аб правядзенні закрытага судовага пасяджэння. Суддзя адхіліла, паколькі пацярпелы Кубракоў такога хадайніцтва не вылучаў.

Кацярына Сазонава цалкам прызнае віну ў здейсненым.

Суд запатрабаваў дапытаць сведку, супрацоўніка міліцыі, які займаўся маніторынгам чата, дзе быў размешчаны абразлівы допіс. 

Абвешчаны перапынак для выкліку сведкі да 12:00 17 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць