Грамадства

Віцебская блогерка Алена Янушкоўская з’ехала з Беларусі

Свой ад’езд Алена Янушкоўская тлумачыць ціскам з боку сілавых структур — на яе і сям’ю дачкі Юліі, паведамляе БАЖ.

Алена Янушкоўская, стваральніца відэаканала «Настоящая Беларусь», звярнулася да сваіх падпісчыкаў з Кіева:

— Са мной усё добра, але праз падвышаную ўвагу мне давялося пакінуць краіну. Гэта быў цяжкі выбар, але іншых шанцаў у мяне не было. Але я буду працягваць сваю дзейнасць у любым выпадку. Я ніколі не дарую тым, хто змусіў мяне пакінуць Радзіму, — паведаміла блогерка.

Першы відэаролік, які Алена Янушкоўская запісала ў замежжы, — гэта інтэрв’ю з уцякачкай з Беларусі, колішняй жыхаркай Пастаўшчыны Ганнай Федаронак.

55-гадовую відэаблогерку Алену Янушкоўскую неаднаразова каралі арыштамі і штрафамі за яе стрымы з важных грамадска-палітычных падзей у Віцебску і ў Мінску. Арышты даводзілася адбываць, нягледзячы на істотныя праблемы са здароўем: жанчына пакутуе на астму, мае інваліднасць, і гэта замінала ёй знайсці працу ў Беларусі. Грошы на штрафы блогерцы збірала грамадскасць.

Апошнім часам на яе пачалі ціснуць і праз сям’ю: дачку Юлію неаднаразова штрафавалі за парушэнне артыкула 23.34 КаАП, сацыяльныя службы пагражалі адабраць у яе дзвюх непаўналетніх дачок. Цяпер Юлія Уласенка разам з дзецьмі таксама знаходзіцца ў Кіеве. Але ў Беларусі засталася прыёмная дачка Алены Янушкоўскай, яна адзінокая маці і цяпер чакае другое дзіця.

Каментары

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць