Грамадства

Жыхара Магілёва судзяць за абразу трох міліцыянтаў

Трое супрацоўнікаў міліцыі прад'явілі пазовы ў агульнай складанасці на 13 тысяч рублёў да магілёўца Івана Ківы, абвінавачанага па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), паведамляе spring96.org.

Скрыншот з відэа

Справа разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Суддзя — Таццяна Рахманенка.

Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года Іван Ківа размясціў пад адным з тэкстаў у групе «Народны патруль», якая раней існавала ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», абразлівы каментар, які утрымліваў ненарматыўную лексіку.

Як мяркуе абвінавачванне, яны тычыліся трох супрацоўнікаў міліцыі, аб якіх нібыта ішла гаворка ў пасце.

Іван Ківа не адмаўляе, што размясціў каментар, аднак не згодны з абвінавачваннем у частцы таго, што словы былі накіраваныя ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, якія на фота былі ў цывільным адзенні. Ён таксама сцвярджае, што толькі выказаў сваё меркаванне.

Аднак міліцыянты, якія абразіліся, лічаць, што ягоныя словы былі выказаныя менавіта ў іх адрас і, як і заклікі да непрыстойных дзеянняў, нанеслі ім вялікую маральную шкоду. Двое з іх патрабуюць па пяць тысяч рублёў кампенсацыі ад Ківы, а адзін — тры тысячы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана13

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца4

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць