Свет

«Яны проста адкрылі па нас агонь»: у М'янме ў сераду падчас пратэстаў загінулі 38 чалавек

Падчас разгону пратэстаў у М'янме ў сераду загінулі 38 чалавек. Пра гэта заявіла спецпасланнік генеральнага сакратара ААН па М'янме Крысцін Шранер-Бургенер. Паводле яе слоў, серада стала для гэтай краіны самым «крывавым днём» за апошні месяц.

news.sky.com

Нагадаем, што 1 лютага вайскоўцы зладзілі пераварот. У гэты дзень павінен быў пачаць працу абраны ў лістападзе парламент, якому трэба было зацвердзіць новы склад урада. Аднак армія заявіла, што іх умяшанне ў палітычную сітуацыю абумоўлена фальсіфікацыямі са спісамі выбаршчыкаў у ходзе парламенцкіх выбараў і распачатых хваляванняў.

Прэзідэнта краіны Він М'іна, дзярждарадцу Аун Сан Су Чжы і іншых кіраўнікоў кіруючай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» ўзялі пад варту. Камандуючы ўзброенымі сіламі генерал Мін Аунг Хлайн стаў часовым прэзідэнтам.

У адказ у краіне пачаліся пратэсты і была абвешчана нацыянальная забастоўка. У некаторыя буйныя гарады ўлады ўвялі ваенную тэхніку, у дзяржаве практычна цалкам адключалі інтэрнэт.

Мітынгоўцаў разганялі стральбой на паражэнне, слёзацечным газам, святлошумавымі гранатамі. Краіна знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. 

Паводле карэспандэнта Бі-бі-сі па Паўднёва-Усходняй Азіі, сярод загінулых і параненых у сераду ў гарадах Мандалай і Маніва шмат людзей з кулявымі раненнямі ў грудзі і галаву, што кажа пра тое, што салдаты і паліцыя стралялі на паражэнне.

У гэты ж дзень у найбуйнейшым горадзе краіны Янгоне паліцыя сабрала жыхароў аднаго з раёнаў, пастроіла іх у шэраг, прымусіўшы пакласці рукі на галаву, і забрала на грузавіках.

Лідар пратэсту ў горадзе Мінгян распавёў агенцтву Reuters, што паліцыя спачатку ўжыла слёзацечны газ і святлошумавыя гранаты, а потым пачала страляць баявымі патронамі.

«Яны не накіроўвалі на нас вадамёты з заклікамі разысціся, яны проста адкрылі агонь», — кажа ён.

Па паведамленні агенцтва Press Trust of India, у Мінгяне былі забітыя два падлеткі.

Чытайце:

М’янма: што адбываецца, калі сілавікі робяцца ўладнай кастай

Віктар Марціновіч: Як канчаецца дэмакратыя. Урокі М’янмы

Мільёны людзей далучыліся да ўсеагульнай забастоўкі ў М'янме

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць