Усяго патроху33

Заўтра — залевы, град, пахаладанне

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 12—14 чэрвеня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 12—14 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 12 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

У цэнтральных і ўсходніх раёнах месцамі моцныя ліўні, град.

Вецер паўднёва‑ўсходні, днём з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—16°C, па паўднёвым усходзе да плюс 20°C; днём плюс 16—21°C, па ўсходняй палове плюс 22—27°C.

Заўтра ў Мінску — воблачна з праясненямі. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы, уначы моцны лівень. Вецер паўднёва‑ўсходні, днём з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 12—14°С, днём плюс 19—21°С.

У наступныя двое сутак, 13 і 14 чэрвеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

13 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, уначы па ўсходзе месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 7—14°C, днём плюс 14—21°C.

13 чэрвеня ў Мінску — воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—10°С, днём плюс 15—17°С.

14 чэрвеня ўначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 7—12°C, днём плюс 15—22°C.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць