Свет

Еўрапарламент пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасці экс-кіраўніка Каталоніі Пучдэмона

Еўрапейскія парламентарыі прагаласавалі за пазбаўленне трох каталонскіх палітыкаў — у іх ліку і Карлеса Пучдэмона — дэпутацкага імунітэту, гэта дазволіць аднавіць працэс іх экстрадыцыі ў Іспанію, паведамляе Еўраньюс.

Пучдэмон і яго паплечнікі Тоні Каміна і Клара Пансэці захаваюць свае парламенцкія месцы, але па выніках галасавання пачнецца іх выдача Мадрыду.

Напярэдадні назіральнікі заўважылі, што палітыкі могуць разлічваць на прэцэдэнт, створаны Апеляцыйным судом Бруселя, які не дазволіў выслаць з Бельгіі былога міністра культуры Каталоніі Люіса Пуча.

Сам Пучдэмон неаднаразова заяўляў, што ён і яго паплечнікі будуць «біцца да апошняй хвіліны — у Еўрапейскім парламенце і, калі давядзецца, ў судзе ЕС у Люксембургу. Мы пойдзем да канца».

Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі адбыўся 1 кастрычніка 2017 года. Тады большасць тых, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання, выказаліся за выхад рэгіёну са складу Іспаніі. Пасля гэтага Пучдэмон падпісаў Дэкларацыю незалежнасці Каталоніі і заклікаў усе краіны свету прызнаць яе суверэннай дзяржавай. Затым ён вымушаны быў пакінуць Іспанію з-за пераследу і небяспекі арышту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас10

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

Знакаміты гандбольны трэнер Спартак Мірановіч расказаў, як яму патэлефаналі махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць