Улада

Адступілі

Шэраг беларускіх вытворцаў прынялі рашэнне часова спыніць спробы ўвозу малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі.

Шэраг беларускіх вытворцаў прынялі рашэнне часова спыніць спробы ўвозу малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі.

«На іх думку, у найбліжэйшыя два тыдні сітуацыя не вырашыцца. Таму некаторыя прадпрыемствы вырашылі накіраваць прадукцыю з абмежаваным тэрмінам прыгоднасці на перапрацоўку, у прыватнасці, малако — на масла, з мэтай замарозкі і наступнага складавання», — паведаміў БелаПАН спецыяліст у галіне продажу малочных прадуктаў Сяргей Ігнацьеў.

Як вядома, Расспажыўнагляд забараніў увоз на тэрыторыю Расіі больш як тысячы найменняў беларускай малочнай прадукцыі ў сувязі з невыкананнем беларускімі прадпрыемствамі патрабаванняў федэральнага закона «Тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю» ад 12 чэрвеня 2008 года.

***

На прэс‑канферэнцыі ў Мінску 11 чэрвеня пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў паведаміў, што ўрэгуляваннем сітуацыі цяпер займаюцца наглядныя органы Беларусі і Расіі, а таксама прадпрыемствы, што пастаўляюць беларускія малочныя прадукты ў Расію.

«Галоўнае тут, безумоўна, абарона спажыўцоў, каб не атруціліся людзі, каб з імі нічога не здарылася, каб куплялі прадукцыю больш якасную», — заявіў Сурыкаў.

Пасол чакае, што сітуацыя з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак вырашыцца ў найбліжэйшы час.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не бачыць «ніякіх калізій» у гандлі малочнай прадукцыяй паміж Беларуссю і Расіяй. «Дзе вы тут бачыце калізію? За першы квартал гэтага года з Беларусі ў Расію паступіла малочнай прадукцыі ў пераліку на малако на 37% больш, чым у мінулым годзе. Няўжо гэта калізія? Гэта рэаліі», — заявіў Сурыкаў.

Паводле яго слоў, існуюць «некаторыя праблемы, якія трэба ўладзіць». Дыпламат асабліва адзначыў, што адносіны паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі «акрамя як добрымі не назавеш». «Усё ідзе сваёй чаргой. Але прэсе заўсёды цікава мусіраваць гарачыя факты. Я ледзь не захлынуўся ўжо ў гэтым малацэ, шчыра кажучы», — адзначыў Сурыкаў.

Таццяна Каравянкова, Андрэй Кажамякін, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа14

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць