Грамадства

Не тая колькасць дзвярэй — Дзяржстандарт патлумачыў, чаму забараніў прадаваць «Шкоду Рапід»

Дзяржстандарт пракаментаваў сітуацыю з беларускім імпарцёрам Škoda. Кампанія прыпыніла з 11 сакавіка продажы адной з самых прадаваных мадэляў у сваёй лінейцы — Rapid.

newmotors.by

У ведамстве даводзяць, што да «Шкоды» няма асаблівага стаўлення — проста ладзілі праверку, як і звычайна.

І раптам аказалася, што з «Рапідам» шмат што не так. У адным з дакументаў было пазначана, што мадэль выпрабоўвалася з сістэмай дапаможнага тармажэння (BAS). А ў рэальнасці машыну прадаюць без яе.

«Акрамя таго, на транспартным сродку былі ўсталяваныя фары дзённага святла, адрозныя ад пазначаных у дакументах. Разыходжанні выяўлены і ў звестках аб колькасці дзвярэй, экалагічным класе, іншых паказчыках», — гаворыцца ў заяве.

Таму, маўляў, і забаранілі прадаваць аўтамабіль.

Цікава, што ў студзені Škoda — афіцыйны галоўны спонсар чэмпіянатаў свету — адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць