Прэзідэнцкая газета абрынулася на доктара Мартава з Віцебска, які агучыў праблему з кіслародам
Уладзімір Мартаў — загадчык аддзялення Бальніцы хуткай дапамогі Віцебска, які расказаў пра смерць пацыентаў у выніку перабояў з падачай кіслароду.
«Проста нейкі Тулуз-Латрэк. Бадлер з Віцебска. Адразу давайце дамовімся: ніхто Мартава не звальняў тады і не звальняе цяпер, няма шанцу стаць «ахвярай рэпрэсій». Ёсць амаль святое права наймальніка не працягваць кантракт», — піша «СБ. Беларусь сегодня».
Газета называе доктара Мартава «абярогам для пратэстуноў і «белых халатаў», кажучы проста. Для, калі ўжо зусім шчыра, амаль гатовых экстрэмістаў».
«Дык ад каго больш хворых памерла — ад спадара Кіслароду ці ад спадара Мартава?».
У сваю чаргу, журналістку партала Tut.by Таццяну Матвееву, якая дала слова Мартаву, прэзідэнцкае выданне называе «недажурналісткай».
Самім Мартаву і Матвеевай газета слова не дае.
Чытайце таксама: Доктар Мартаў адказаў Лукашэнку: «Падача кіслароду не залежыць ад таго, ці апазіцыянер загадчык аддзялення або не»
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары