Свет

«Я зычу яму здароўя». Пуцін адказаў Байдэну, які назваў яго забойцам

Уладзімір Пуцін пракаментаваў словы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які назваў прэзідэнта Расіі забойцам. Гаворка пра гэта зайшла падчас відэаканферэнцыі Пуціна з грамадскасцю Крыма, піша meduza.io.

«Мы сапраўды з ім асабіста знаёмыя. І што б я яму адказаў? Я б сказаў яму: «Будзьце здаровыя». Я зычу яму здароўя. Кажу гэта без іроніі, без жартаў. Гэта першае.

Другое, калі казаць шырэй па гэтай тэме, то вось што хацеў бы сказаць… У гісторыі кожнага народа, кожнай дзяржавы вельмі шмат цяжкіх, драматычных і крывавых падзей. Але калі мы ацэньваем іншых людзей або калі ацэньваем нават іншыя дзяржавы, іншыя народы, мы заўсёды глядзімся як быццам у люстэрка. Мы заўсёды там бачым сябе. Бо заўсёды перакладаем на іншага чалавека тое, чым мы самі дыхаем, чым мы з'яўляемся па сутнасці.

І вось ведаеце, я ўспамінаю, у дзяцінстве, у двары калі спрачаліся адзін з адным, мы казалі так: «Хто як абзываецца, той так і называецца». І гэта не выпадкова, гэта не проста дзіцячая прымаўка і жарт. Сэнс вельмі глыбокі ў гэтым псіхалагічны. Мы заўсёды ў іншым чалавеку бачым свае ўласныя якасці і думаем, што ён такі ж, як і мы. І, з гэтага зыходзячы, ацэньваем яго дзеянні і даем ацэнку наогул».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура26

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура26

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць