Грамадства

Генпракурор Швед: Беларусь запатрабуе выдаць ваенных злачынцаў часоў Другой сусветнай вайны

Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Андрэй Швед, каментуючы інфармацыю, якая прагучала напярэдадні на нарадзе ў Лукашэнкі, што Генпракуратура плануе распачаць крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну, піша БелТА.

БелТА

«Праца гэта пачалася яшчэ ў студзені сумесна з архівамі, у першую чаргу органаў дзяржаўнай бяспекі (там вялікі масіў крымінальных спраў у дачыненні да ваенных злачынцаў), гістарычнымі інстытутамі, у тым ліку Нацыянальнай акадэміі навук. І сёння мы гэтую працу завяршаем. Сэнс расследавання крымінальнай справы, калі яна будзе распачата, зводзіцца да таго, каб учыненыя злачынствы заўсёды былі ў нашай памяці, і гэтым злачынствам павінна быць дадзена ў цэлым сістэмная прававая ацэнка», — сказаў Андрэй Швед.

Па яго словах, з кожным годам з'яўляецца ўсё больш інфармацыі, раней невядомай грамадскасці, аб злачынствах, зверствах, учыненых у тыя гады на тэрыторыі Беларусі.

«Сёння мы канстатуем, што па многіх з іх прававую ацэнку ў тыя гады ніхто не даваў. Таму цяпер трэба ўсё гэта сабраць у адзіны масіў, у цэлым паглядзець, ацаніць. І ў далейшым, калі крымінальная справа будзе заведзеная, упэўнены, гэта дасць сур'ёзны імпульс не толькі да абмеркавання ў грамадстве новых і вядомых фактаў, але і дасць прававую аснову для таго, каб мы далей абаранялі інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на міжнароднай арэне», — адзначыў генпракурор.

«У выпадку расследавання гэтай крымінальнай справы будзе пастаўленае пытанне ў рамках міжнародных дамоў па выдачы некаторых злачынцаў, якія, як высветлілася, яшчэ жывыя, аб працы следчых і праваахоўных органаў за мяжой, у тым ліку ў тых краінах, якія спрабавалі ў нас здзейсніць каляровую рэвалюцыю.

Вось мы ім задамо шмат пытанняў у рамках аказання прававой дапамогі. І з'явяцца прававыя падставы для вырашэння іншых вельмі важных пытанняў», — падкрэсліў Андрэй Швед.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць