Усяго патроху

«Белсат» адпраўляе ўсіх у летні адпачынак

15 чэрвеня канал праходзіць на летнюю сетку вяшчання.

З 15 чэрвеня да 6 верасня будзе дзейнічаць новая праграмная сетка на тэлеканале «Белсат».

Як паведаміў БелаПАН выканаўца абавязкаў прэс-сакратара канала Сяргей Пеляса, гэта звязана з пераходам на летні графік працы.

Эфір, як і раней, будзе пачынацца а 18-й гадзіне і доўжыцца да поўначы. Не зменяць часу выхаду інфармацыйныя праграмы. Старт будзе даваць кароткае, працягласцю дзве хвіліны, выданне «Аб`ектыва» — гэтак званы флэш, у якім гледачы змогуць азнаёміцца з асноўнымі тэмамі галоўнага выпуску. Ён будзе выходзіць па-ранейшаму ў 21.00, але яго працягласць павялічыцца з 15 да 20 хвілін. Паўтор можна будзе паглядзець ў 23.40.

На кароткі адпачынак у ліпені пойдзе праграма «Госць «Белсата». У летнія месяцы таксама будуць адпачываць праграмы «Паштоўка з Вільні», «Асабісты капітал» (з ліпеня), «Сальда», YoLife!, «Кінастужка», «Тыдзень з «Радыё Свабода», «Маю права» і «Кухня».

Аднак летняй парой тэлеканал прыгадае найважнейшыя тэмы ток-шоу «Форум», найлепшыя выданні YoLife!, «Хто ёсць кім», «Невядомай Беларусі», «Без рэтушы», а таксама найбольш удалыя канцэрты. Усе гэтыя праграмы вернуцца ў эфір у верасні. Знікне толькі музычная «Кружэлка», якая зменіць фармат і назву.

«Разам з тым у вакацыйны перыяд будуць працягвацца чарговыя прэм`еры праграмаў, прысвечаных актуальным грамадскім падзеям, з удзелам знакавых постацяў: «Прэс-экспрэс», «Госць «Белсата», а таксама нядзельная праграма «Акно ў Еўропу», якая ствараецца ў партнёрстве з Еўрапейскай камісіяй. Цікаўнасць да еўрапейскай тэматыкі маюць задавальняць і новыя серыі цыкла «Еўрапейскі саюз без сакрэтаў», у якім сярод іншага асвятляецца гісторыя стварэння ЕС, прынцыпы яго функцыянавання, спецыфіка краінаў, што ўжо складаюць ЕС ці маглі б у яго ўвайсці», — паведаміў Пеляса.

Чарговы блок поўнаметражных фільмаў выйдзе у эфір пад назваю «Дакументальная гадзіна». Гэты цыкл склалі творы, што атрымалі высокую ацэнку на шматлікіх фестывалях, і нярэдка «Белсат» будзе адзіным тэлеканалам, які пазнаёміць беларусаў з гэтымі унікальныя стужкамі. «Напрыклад, з працаю латыша Эдвінса Снорэ «Савецкая гісторыя», у якой паказваецца, як Савецкі Саюз не толькі вынішчаў людзей «у прамысловых маштабах», але і супрацоўнічаў з Трэцім рэйхам», — адзначыў Пеляса.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць