Грамадства

Беларусь прапанавала Азербайджану запусціць рэйсы ў ЗША праз Мінск

Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка ў Баку сустрэўся з міністрам транспарту, сувязі і тэхналогій Азербайджана Рашадам Набіевым. Яны абмяркоўвалі пашырэнне транспартнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Мінтранса.

azal.az

Падчас перамоў бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы авіяцыі — аднаўленне рэгулярных палётаў паміж Беларуссю і Азербайджанам дапандэмійнага ўзроўню. На гэты момант рэгулярнае авіязлучэнне паміж Мінскам і Баку выконвае толькі «Белавія».

Аляксей Аўраменка прапанаваў азербайджанскаму калегу прапрацаваць магчымасць запуску транскантынентальнага рэйса авіякампаніі AZAL з Баку ў Нью-Ёрк і назад з прамежкавым прыпынкам у Мінску.

На ягоную думку, гэтыя рэйсы могуць быць запатрабаваныя не толькі ў беларусаў і азербайджанцаў, але і ў пасажыраў з краін Балтыі.

Абмяркоўвалася таксама развіццё чыгуначных грузаперавозак, запуск кантэйнернага цягніка Мінск — Баку. Акрамя таго, размова ішла аб супрацоўніцтве ў сферы аўтатранспарту. Беларусь выступіла з просьбай павялічыць квоту азербайджанскіх дазволаў у/з трэціх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай3

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай3

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць