За два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў настаўніцы з Іванава далі два з паловай гады хатняй хіміі
У судзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовай настаўніцы Алены Пуцыковіч, паведамляе spring96.org.

Яе вінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 188 Крымінальнага кодэксу РБ (Паклёп).
Па матэрыялах следства, Пуцыковіч «з мэтай распаўсюджвання заведама лжывых звестак, якія зневажаюць старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС Іванаўскага раёна Аляксандра Задарожнага.
Сёння быў абвешчаны прысуд: прызнаць настаўніцу Пуцыковіч вінаватай і пакараць яе абмежаваннем волі на два з паловай гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд таксама задаволіў матэрыяльныя патрабаванні двух пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі ў памеры 1500 рублёў кожнаму.
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары