Грамадства

Рыгора Кастусёва пасадзілі ў «амерыканцы» ў адну камеру з Віктарам Бабарыкам

Ад 12 красавіка ў зняволенні знаходзіцца старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Яму разам з адвакатам з ЗША Юрасём Зянковічам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам выстаўлена абвінавачанне па артыкуле 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Нібыта яны рыхтавалі замах на Аляксандра Лукашэнку.

На тэлеканале АНТ паказалі кадры, дзе нібыта Кастусёў прызнае сваю віну. Аднак родныя палітыка пакуль што не ведаюць, ці сапраўды ён прызнаў віну, альбо гэта магла быць нарэзкай.

З некалькіх незалежных адна ад адной крыніц «НН» стала вядома, што ў СІЗА КДБ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў адной камеры з палітыкам і банкірам Віктарам Бабарыкам.

У няволі Бабарыка ад чэрвеня мінулага года, яго абвінавачваюць па двух артыкулах — легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным чынам і атрыманне хабару. Суд над Бабарыкам ужо ідзе, але невядома, калі скончыцца.

Пры затрыманні ў Кастусёва ўзніклі праблемы са здароўем, моцна скакаў ціск, але дактары добра спрацавалі. Цяпер стан здароўя палітыка нармальны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі10

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі10

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць