Грамадства

Асуджаных да расстрэлу братоў Косцевых памілавалі. Іх чакае пажыццёвае зняволенне

Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе стала вядома пра памілаванне братоў Косцевых, піша «Вясна». Пра гэта яму распавялі родныя асуджаных.

На пярэднім плане — Станіслаў, на заднім — Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 траўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
На пярэднім плане — Станіслаў, на заднім — Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 мая. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

30 красавіка сваякі асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых спрабавалі перадаць ім перадачу ў СІЗА-1. Аднак дзяжурны іх перадачу не прыняў, сказаў, што наконт асуджаных прыйшла папера аб памілаванні з адміністрацыі прэзідэнта. Цяпер хлопцы знаходзяцца ўжо не пад юрысдыкцыяй СІЗА-1, а адбываюць каранцін для этапавання ў турму №8 г. Жодзіна.

Ніякай паперы родным Косцевых не далі, але яны спадзяюцца, што атрымаюць афіцыйнае падцверджанне інфармацыі на пачатку наступнага тыдня.

Да гэтага праваабаронцам было вядома толькі пра адзіны выпадак памілавання асуджанага да смяротнага пакарання за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. 

Нагадаем, 10 студзеня 2020 года на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве былі вынесеныя адразу два смяротныя прысуды ў дачыненні да братоў 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых. Іх абвінавацілі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседстве, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэнні найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу — вынес суддзя Міхаіл Мельнікаў.

22 мая 2020 года Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу братоў Косцевых, прысуд асуджаным пакінулі ў сіле. Пасля гэтага родныя Іллі і Станіслава звярнуліся з прашэннем аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь9

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь9

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць