Усяго патроху99

Супертанныя ягады ў Мінску + фота

Клубніцы каштуюць 3500, а каторыя харашэйшыя і спялейшыя, чатыры тысячы. А чарэшні па 6000. Рэпартаж з Камароўкі Настассі Шамрэй.

Клубніцы каштуюць 3500, а каторыя харашэйшыя і спялейшыя, чатыры тысячы. А чарэшні па 6000. Рэпартаж з Камароўкі Настассі Шамрэй.

— Ці купляюць клубніцы? — пытаюся ў прадавачкі Тамары.

— Купляюць — не тое слова. Яшчэ раніцай горы клубніцаў былі, а да другой гадзіны дня ўжо толькі рэшткі засталіся.

— Але ці не занадта дорага па чатыры тысячы брэсцкія прадаваць?

— Купляюць — значыць не задорага. Але бывае, канешне, што некаторыя і не могуць сабе дазволіць. Сёння бабуля прыходзіла, дык мы ёй на 500 рублёў трошкі адмералі, а потым яшчэ зверху жменьку ад сябе падарылі.

Самае цікавае, што клубніцы каштуюць тыя ж 3500, што і мандарыны. І гэта ў краіне, дзе мандарыны ўвогуле не растуць.

Суніцы ды чарніцы ў адзін кошт з ананасамі, па сем‑восем тысяч. Толькі, калі ананас столькі каштуе за кілаграм, то ягады па 7‑8 тысяч за шкляначку.

Чарэшні беларускай на прылаўках пакуль няма. Толькі горы малдаўскай і ўзбекскай, саспелай ажно да чорнага, збольшага па шэсць тысяч, але ёсць і па 18 000!. Прычым стаіць доўгая чарга — напэўна, бяруць і за такія грошы.

З’явілася ўжо і маладая бульба. Кошты розняцца ад 2 000 за самую дробную да 4 000 за вялікую.

Я паспрабавала сфатаграфаваць бульбу за 4 000, але прадавачка цэннік схавала, «каб у газеце бачна не было». Пэўна, сорамна за такія цэны. Але, як стала вядома пазней, гэтай прадаўшчыцы яшчэ не было чаго саромецца, у бабулі ля ўваходу цана ў 6 000 стаіць. Яна таксама фатаграфавацца адмовілася, нават злавацца пачала, калі фотаздымач пабачыла.

Моркву маладую можна за 4 500 набыць, а капусту усяго за 1 500.

Шчаўе ды кроп ад 500 рублёў. А цыбуля ад малой да адносна вялікай ад 800 да 1 500.

Вось так ходзіш па Камароўскім рынку і дзіву даешся. Беларускія ягады, садавіна ды гародніна не саступаюць па цэнах экзатычным. Але пах клубніцаў у паветры ды выгляд свежай зеляніны, так і вабяць набыць усяго хоць па трошачку.

Настасся Шамрэй

Каментары9

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 357

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову34

Ціханоўскі: Ютуб выплаціў мне амаль $40 тысяч рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год19

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 357

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць