26 жніўня каля вёскі Боркі-1 Шклоўскага раёна загарэўся будынак птушніка. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, ён ужо гарэў адкрытым полымем.

Скрыншот з відэа
Пажар удалося ліквідаваць. На момант узгарання ўнутры будынка не было ні людзей, ні птушак, таму ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі сем адзінак тэхнікі МНС.
Прычыны і абставіны пажару цяпер высвятляюцца.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары