Усяго патроху77

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам

Папулярны лаўкост забараніў проста так праносіць на борт падушку для шыі — цяпер яе абавязкова трэба пакласці ў ручную паклажу. Схаваць у падушку палову рэчаў больш не атрымаецца. 

Фота: Magnific.com / kues1

Ідэя хаваць у падушку для шыі рэчы, каб не даплачваць за чамадан, жыве ў сацсетках не першы год. Існуюць тысячы відэа, у якіх дасведчаныя вандроўнікі паказваюць, колькі ўсяго можна кампактна спакаваць у рэч, якую раней можна было спакойна праносіць на борт самалёта без даплаты. 

Напрыклад, адна з тыктокерак змагла схаваць у падушку для шыі бялізну, шкарпэткі, кардыган, камбінезон, майку, сукенку і парэа. Атрымаўся даволі неблагі дадатак да стандартнага заплечніка, які можна браць у ручную паклажу без даплаты. 

@paveliyulsky Подушка — не багаж! #юморвленту #тамада #ведущий #организатор #агентство #Dj #волгоград #волгоградсвадьба #volgograd #шкафкупеволгоград #vlg #свадьбаволгоград #weddingdress #weddingphotographer #weddingparty #weddingcake #bride #bridesmaid #bridesmaids #bridetobe ♬ оригинальный звук - paveliyulsky

Нават вытворцы сарыентаваліся і пачалі вырабляць пустыя падушкі для пералётаў — каб не трэба было адтуль нічога выкідаць.

Але нядаўна лаўкост Wizz Air пачаў змагацца з такімі хітрыкамі. У жніўні на яго сайце асобным пунктам з’явілася інфармацыя аб тым, што падушка для шыі не з’яўляецца дадатковай бясплатнай рэччу. Калі пасажыр хоча ўзяць яе на борт, падушка мусіць быць схаваная ўнутры ручной паклажы.

Скрыншот сайта Wizz Air

Калі падушка для шыі не змяшчаецца ў дазволеную норму правозу, яна можа разглядацца як дадатковы прадмет і абкладацца адпаведнымі зборамі за негабарытны або звышнарматыўны багаж. 

Каментары7

  • ...
    26.08.2026
    Падушка для шыі — частка адзення. Чакаем на рэакцыю еўракамісіі і адкат назад
  • Чорт!
    26.08.2026
    Какая непрыятнасць!
  • Лайфхак
    26.08.2026
    ..., надо пришивать подушку к одежде. Мода теперь такая, что и похлеще варианты носят!

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць