Грамадства

У Менску працягваецца выгнаньне тралейбусаў з цэнтру гораду

Днямі газэта «Вечерний Минск» паведаміла, што неўзабаве тралейбусы зьнікнуць з былога праспэкту Машэрава – ад вуліцы Сапёраў (каля «БелЭкспа») да ГУМа. Рашэньне пра гэта 6 ліпеня прыняў Менгарвыканкам. На гэты раз зьняцьцё тралейбусаў тлумачыцца клопатам пра гістарычны цэнтар Менску. Сёньня на згаданым участку ходзяць тры тралейбусныя маршруты ў тры спальныя раёны – Вясьнянку, Масюкоўшўчыну і Паўднёвы Захад.

Нагадаем, што 21 чэрвеня былі скасаваныя тралейбусныя маршруты на праспэкце Скарыны ад плошчы Якуба Коласа да Маскоўскага аўтавакзалу. Замест 5-ці зьмененых або скарочаных тралейбусных маршрутаў (№№1, 2, 37, 54, 55) быў прадоўжаны аўтобусны маршрут №100. Прычынай скасаваньня была названая «аптымізацыя транспартнага абслугоўваньня». Рэакцыя менчукоў на гэтае рашэньне, мяркуючы па інтэрнэт-актыўнасьці, была нэгатыўнай.

Пачаткам зьнікненьня тралейбусаў з гарадзкіх вуліц было скасаваньне руху па праспэкце Скарыны ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа 10 верасьня 2002 году. Сярод прычынаў называліся зношанасьць тралейбусных апораў, непаваротлівасьць тралейбусаў, неэстэтычны выгляд кантактных сетак і… пляны па хуткім пераўтварэньні праспэкта Скарыны ў пешаходную зону. Усе тралейбусныя маршруты былі замененыя адным аўтобусным – №100. У выніку былі разарваныя транспартныя сувязі праспэкту з вуліцай Куйбышава і Камароўскім рынкам (былы т.м. №43), вуліцай Маякоўскага і Чэрвеньскім рынкам (былы т.м. № 5).

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе8

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе8

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць