Навука і тэхналогіі

Канкурэнт SpaceX папярэджвае, што дзеянні кампаніі могуць зрабіць яе манапалістам у космасе

Праблема ў новых спадарожніках для інтэрнэта.

Фота habr.com.

Актыўная распрацоўка кампаніяй SpaceX тэхналогіі прадастаўлення нтэрнэта праз спадарожнікі можа хутка прывесці да фактычнай манапалізацыі кампаніяй касмічнай сферы. Пра гэта папярэдзіў кіраўнік кампаніі-канкурэнта SpaceX, еўрапейскай Arianespace.

На нізкай арбіце Зямлі ўжо знаходзяцца 1677 спадарожнікаў кампаніі Ілана Маска, якія працуюць там у рамках праграмы Starlink. Яна павінна прадаставіць надзейны інтэрнэт у тыя рэгіёны, дзе існуюць праблемы з валаконным шырокапалосным інтэрнэтам. Пры гэтым усе спадарожнікі ў космас дастаўляе ракета, якой валодае і якую кантралюе SpaceX, піша Daily Mail.

Зараз кампанія запрасіла ў амерыканскай Федэральнай камісіі па сувязі дазвол запусціць у космас яшчэ 42 тысячы спадарожнікаў. Але кіраўнік Arianespace Стэфан Ізраэль лічыць, што праз такую колькасць спадарожнікаў SpaceX іншым кампаніям будзе цяжка запускаць свае касмічныя апараты, бо ўзнікне рызыка радыёперашкод ці сутыкнення двух аб’ектаў.

Як кажа Ізраэль, зараз 35% усіх актыўных спадарожнікаў належаць кампаніі SpaceX. Ён называе сітуацыю, калі на аднолькавай вышыні знаходзяцца шмат спадарожнікаў, рызыкоўнай, і лічыць, што праз гэта хутка чалавецтва можа ўвогуле страціць магчымасць працаваць на гэтай арбіце.

Тэхналогія спадарожнікавага інтэрнэта з’явілася раней за Starlink, але раней яна прадастаўляла занадта павольны і ненадзейны доступ да сеціва. Ад праекту кампаніі SpaceX чакаюць большай эфектыўнасці. Спадарожнікавы інтэрнэт ад Ілана Маска, хутчэй за ўсё, будзе танным. Калі верыць прадстаўнікам кампаніі, ім змогуць скарыстацца каля трох мільярдаў чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць