Грамадства

За месяц пасля пажару ў Будславе сабралі больш за 700 тысяч рублёў

Пажар у касцёле ў Будславе здарыўся роўна месяц таму, 11 мая. Дах Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай быў цалкам знішчаны пажарам — ад яго засталося толькі вуголле.

Плошча даху — 1816 кв.м. Пакрыць яе дрэвам так, як гэта было да пажару, хутка немагчыма, таму зараз вядуцца працы па ўсталяванні часовага даху з металу, паведамілі ў парафіі.

Фота часовага даху. budslau.by

Пробашч Дзмітрый Дубовік распавёў, што самым цяжкім быў першы тыдзень пасля здарэння.

— Ішлі моцныя дажджы і вельмі сур’ёзна залівалі скляпенні касцёла. Цяпер усё падсыхае, а мы робім часовы дах. Сумесна з інжынерамі таксама прыдумалі сістэму, якая дапамагае адвесці на вуліцу ваду, якая залілася у касцёл.

Пасля пажару адно з самых праблемных месцаў у касцёле — купал з цэглы: ёсць рызыка, што ён можа асыпацца.

— Інжынеры разлічваюць, як зрабіць страхоўку для гэтага купала, якая дапаможа яго умацаваць. Менавіта з-за купала уваход у касцёл зараз забаронены для ўсіх жадаючых. Знаходзіцца ў храме можна толькі тым, хто прымае ўдзел у супрацьаварыйных працах, — тлумачыць ксёндз. — У нас ёсць стары невялікі касцёл з асобным уваходам, але і туды уваход закрыты. Мы не маем права запусціць людзей, пакуль не будзе поўнай упэўненасці ў бяспецы.

У першы дзень пасля пажару быў адкрыты збор сродкаў на аднаўленне касцёла. На 10 чэрвеня сабрана 734 896 руб. Збор працягваецца. Дапамагаць касцёлу таксама прыязджаюць валанцёры са ўсёй Беларусі, былі нават памочнікі з Брэста і Гомеля.

— Жадаючых дапамагчы насамрэч шмат. І валанцёры, і парафіяне зрабілі даволі вялікі кавалак працы на пачатку. Альпіністы скідалі згарэлыя канструкцыі, што заставаліся зверху, сабралася каля 10 прычэпаў вуголля, разам мы працягваем рабіць іх сарціроўку. Аднак самае складанае пачынаецца зараз, калі неадкладныя працы заканчваюцца і пачынаюцца звычайныя, звязаныя з дакументамі, з тым, што трэба шукаць розных падрадчыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen11

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма5

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць