Грамадства

Былы мэр Віцебска, сыноў якога затрымлівалі пасля пратэстаў, стаў дырэктарам хімчысткі

Былы старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін займае пасаду дырэктара хімчысткі — ААТ «Аб'яднанне «Лотас», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Народныя навіны Віцебска

На гэтай пасадзе ён змяніў 73-гадовага Юрыя Галыкіна, які кіраваў аб'яднаннем яшчэ з 2000 года.

Мяркуючы па запісах у рэестры, Вадзім Заранкін быў прызначаны на новую пасаду 1 красавіка, г.зн. праз два месяцы пасля сыходу з пасады мэра.

Вадзім Заранкін кіраваў Віцебскам роўна год. Пасля яго сыходу крэсла мэра заставалася вакантным чатыры з паловай месяцы, нядаўна старшынёй Віцебскага гарвыканкама прызначылі Мікалая Арлова.

У Заранкіна двое сыноў: Вадзімір і Філіп. Абодвух затрымлівалі ў Мінску пасля выбараў, Філіпа — у верасні, Вадзіміра — у кастрычніку. Абодвух суд пакараў арыштам, хоць яны казалі, што ў пратэстах не ўдзельнічалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць