Свет

Лясны пажар знішчыў вёску ў Канадзе, дзе была зафіксаваная амаль 50-градусная спякота

Лясныя пажары практычна цалкам знішчылі невялікі населены пункт Лутан у правінцыі Брытанская Калумбія, дзе на гэтым тыдні быў зафіксаваны абсалютны тэмпературны рэкорд у гісторыі Канады — 49,6 градусаў Цэльсія. Пра гэта ў чацвер паведаміў тэлеканал CBC.

Паводле звестак супрацьпажарнай службы рэгіёна, агонь знішчыў 90% усіх будынкаў вёскі, у тым ліку медыцынскі пункт і паліцэйскі ўчастак. Населены пункт у спешцы пакінулі каля тысячы жыхароў, у якіх з-за імклівага пашырэння агню на зборы было не больш за 15 хвілін. Паліцыя паведамляе, што частка жыхароў дагэтуль не выйшла на сувязь.

У Брытанскай Калумбіі бушуюць 26 лясных пажараў. Загады на эвакуацыю атрымалі сотні хатніх гаспадарак. Аб ахвярах і пацярпелых інфармацыі не паступала.

З канца мінулага тыдня ў правінцыях Альберта, Брытанская Калумбія, некаторых раёнах правінцыі Саскачэван, а таксама ў паўднёвых частках арктычных тэрыторый краіны — Юкона і Паўночна-Заходніх тэрыторый — усталявалася анамальная спякота. Слупкі тэрмометраў тут днём дасягаюць адзнакі 40-45 градусаў. У некаторых раёнах спякота пачала спадаць у аўторак, але ў шэрагу месцаў пратрымаецца да канца тыдня.

У сераду паведамлялася, што ў Брытанскай Калумбіі прынамсі 486 чалавек маглі стаць ахвярамі анамальнай спякоты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны34

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ76

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны34

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць