Грамадства

Маладзечанца асудзілі за абразу начальніка Маладзечанскага РАУС

Прысуд вынесла 1 ліпеня суддзя Іна Каханоўская — 1 год і 6 месяцаў хатняй «хіміі» і 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды Вадзіму Прыгары, паведамляе Рэгіянальная газета.

 

У разглядзе справы ўдзельнічаў дзяржаўны абвінаваўца Жук і абаронца Кананчук. Пацярпелы — начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

Асуджанаму Ігару Сідаровічу 48 год. Ён мае інваліднасць другой групы.

Сёлета 31 сакавіка суд Маладзечанскага раёна асудзіў Ігара Сідаровіча па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Актыўныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак». Яго разам з пяццю маладзечанцамі судзілі па справе аб перакрыцці Вялікага Гасцінца 21 лістапада з банэрам «Пакуль у краіне беззаконне, супраціўленне — наш доўг». Па выніках гэтага разбіральніцтва Ігар Сідаровіч атрымаў штраф у памеры 140 базавых велічынь, што складае 4060 рублёў. Штраф на момант новага прысуду не выплачаны.

У межах цяперашняга разбіральніцтва яму паставілі ў віну злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады».

Суд пастанавіў прызнаць вінаватым Ігара Сідаровіча ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем тым службовых абавязкаў пры дапамозе інфармацыі, размешчанай у інтэрнэце. І прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову на 1 год і 6 месяцаў. Суд вырашыў задаволіць грамадзянскі іск пацярпелага Вадзіма Прыгары аб спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды з Сідаровіча. Сідаровіч па рашэнні суда павінен выплаціць Прыгары 1500 рублёў. Тэрмін для спагнання ўстанавілі цягам аднаго месяца.

Рэчавыя доказы па справе — чатыры лісты скрыншотаў тэлеграм-групы «Маладзечна для жыцця чат», скрыншоты на сямі старонках з тэлеграм-каналаў «Карнікі Маладзечна» і «Чорная кніга Беларусі», банкаўская картка, шэсць дыскаў, што з’яўляюцца дадаткам пратакола агляду, чатыры дыскі, што з’яўляюцца дадаткам заключэння экспертаў, два дыскі з тэлефоннымі злучэннямі.

Мабільны тэлефон асуджанага канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Прыгавор можа быць абскарджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць