Бухгалтар «Нашай Нівы» Вольга Раковіч на волі, паведамляюць яе сваякі. Вольгу Раковіч затрымалі ў мінулы чацвер.
Вольга Раковіч аказвала бухгалтарскія паслугі «Нашай Ніве» з 2013 года. Гэта быў аўтсорс: разам з «НН» Вольга дапамагала з бухгалтэрыяй многім іншым кампаніям. Яна вельмі любіла сваю працу.
У нашым матэрыяле — пра Вольгу і сям'ю, пра выпрабаванні, якія ёй ужо давялося прайсці.
Каментары