Улада

Лукашэнка заявіў, што з жанчынамі не ваюе — і абразіў Ціханоўскую

Аляксандр Лукашэнка расказаў сваю версію падзей аб ад'ездзе Святланы Ціханоўскай у Літву ў жніўні 2020 года. Лукашэнка заявіў, што з жанчынамі не ваюе — і некалькі разоў выкарыстаў у дачыненні да Ціханоўскай абразлівыя словы.

«Яна кажа, што яе прымусілі. Гэта я сёння прачытаў у дакладзе, што яе прымусілі выехаць з Беларусі і пагражалі, што там ледзь не дзяцей схопяць і яшчэ чагосьці. Слухайце, дзеці для мяне заўсёды надзвычайна важна, і вы гэта ведаеце. Дзеці за бацькоў не павінны несці вось такую адказнасць, што я паеду ў Літву, схаплю дзяцей. Ну, калі вы іх туды вывезлі, абараняйце», — сказаў палітык.

Лукашэнка сцвярджае, што Ціханоўская нібыта ледзь не стала ахвярай правакацыі з боку апазіцыі.

«І, па-мойму, на наступны дзень або ў гэты дзень яна прыбегла. Я кажу: добра, перадайце ёй, МУС дапаможа (ужо ў дэталях распавядаю, калі яна адгукнулася) табе выехаць да дзяцей. Пра мужыка свайго ні слова. Яна папрасіла нейкую з Віцебска сям'ю. І яшчэ ты гэтую сям'ю там на мяжы чакаў — яна прыехала з мужам і дзецьмі. Мы зрабілі ўсё, што прасіла. Ну едзь да дзяцей, мы разумеем. Я наогул супраць жанчын не ваюю».

«Не паспелі выехаць — тэлефануе: «Аляксандр Рыгоравіч, кажа, што ў яе няма грошай». Я кажу: вазьмі папрасі (не буду казаць кампанію, у дзяржаўнай кампаніі), колькі хоча, $15 тысяч, так? — Дай $15 тысяч, хай едзе. Гэта ўсё ж дзеці. Вось што было. І яна сёння кажа пра тое, што ёй пагражалі, дзяцей ад яе забіралі і іншае.

Далей палітык ужыў абразлівае слова, а затым працягнуў.

«Першы раз пра яе кажу. Хоць з жанчынамі не ваюю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries11

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі77

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries11

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць