Грамадства

Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да «хатняй хіміі» за падзеі 9-10 жніўня

29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенкі, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляюць праваабаронцы

Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачвання падтрымлівала Ціпашкіна.

Абвінавачаныя прызналі віну поўнасцю. Пры гэтым Ілля Груздзёў і Сяргей Якубенка паміж сабой знаёмыя не былі, камяні не кідалі, у счэпцы не стаялі.

У судзе выступілі сведкі, некаторыя сведкі ў суд не з’явіліся, пасля былі вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы.

У выніку суд пакараў абвінавачаных абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а Іллю Груздзева — на 2 гады і 6 месяцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць