Спорт

Не можа паверыць, што БАТЭ так прайграў Батумі. Што рэдактар «Нашай нівы» піша з СIЗА пра спорт

У СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага зараз сядзіць галоўны рэдактар «Нашай Нівы». Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня гэтага года. Марціновіч захапляецца вандроўкамі (кажуць, за пару дзясяткаў еўра можа знайсці маршрут нават у Бразілію) і спортам. Менавіта пра спорт ён даслаў ліст адной сваёй сяброўцы, які дазволілі апублічыць рэдакцыі «Трыбуны». Ягор раней заўзеў за ўсе беларускія клубы і за ўсіх беларускіх спартсменаў, але зараз яго стаўленне сур’ёзна змянілася. Як даведаўся пра Глеба, чаму цікавіцца папсовым «Ювентусам» і як увогуле запаў на спорт у 10-гадовым узросце — чытайце ў лісце Ягора Марціновіча.

«Маё цяперашняе палажэнне можна апісаць словамі, падобнымі да сакавіцкіх: я адпусціў сітуацыю, хоць і не атрымліваю асалоду. Але калі ад мяне зараз не залежыць нічога, то чаго дарма псаваць сабе нервы? Так і жывем. Па-любому прарвемся!

Дзякуй, што абудзіла дзіцячыя спартыўныя ўспаміны. Лета-1998, мне 10 гадоў. Чытаю грамадска-палітычныя газеты, але для разнастайнасці купляю «Савецкі спорт». Амаль нічога не разумею, але бачу, што нейкая юніёрская зборная Беларусі па футболе перамагла Расію 1:0, а гол забіў А. Глеб. Так я зразумеў, што ў Беларусі афігенны футбол. Кожны адборачны турнір я шчыра верыў, што вось цяпер нарэшце наша зборная ўсіх пераможа. На у а калі яшчэ і Расію, то ўдвая лепш. І калі праз пару гадоў у школе запісвалі відэафільм пра клас, а аператар спытаў: «Дзеці, кім вы хочаце стаць?» — я вылез першы: «Мая мара — каб зборная Беларусі па футболе стала чэмпіёнам свету і Еўропы». Прайшло 20 гадоў, а мы, здаецца, кацімся ў адваротны бок, а не да чэмпіёнства.

Тады, на мяжы 1999/2000, за першынство ў АПЛ біліся «Арсенал» і «МЮ». Не ведаю чаму, але я абраў «Арсенал». Можа, мяне проста раздражняў сваім пафасам Бекхэм, не памятаю дакладна. Ну, Фергюсан занадта шмат усяго выйграваў. І прыкінь, якім было маё шчасце, калі Глеб урэшце перайшоў у «Арсенал»! Так што дагэтуль гэта мой клуб №1 у Брытаніі. Ну а «МЮ» я ўсё дараваў пасля пераходу ван Ністэльроя — любімага нападаючага. Цяпер жа мой падыход просты: калі каманда гуляе ў атакуючы футбол, то я за яе. Калі пераходзяць да бі-бяжы, то да такіх каманд не будзе ніякіх пачуццяў.

З астатніх чэмпіянатаў я па-ранейшаму заўзею за «Валенсію» (у мяне нават была майка Гаіскі Мендзьеты. Ты нават не ведаеш такога, відаць). Але мне заўсёды хацелася падтрымліваць кагосьці непапсовага — не зіданаў-бекхэмаў-раналда. А таксама [заўзею] за «Парму».

З «Пармай» усё складана, бо яна то развальваецца, то ствараецца зноў. І паколькі некалі ў пачатку 2000-х уся абарона «Пармы» на чале з Буфонам перабралася ў «Ювентус», то я трошкі здрадзіў сваім прынцыпам і стаў падтрымліваць папсовы «Юве». Ну а Буфон мне каштоўны тым, што гэта апошні ў свеце дзейны футбаліст, які пачаў кар’еру да таго, як я стаў сачыць за спортам.

З хакеем усё было складаней. У мяне быў дрэнны зрок, а на маленькім тэлевізары шайбу ўвогуле не пабачыш. Нешта катаюцца сабе, катаюцца, а пасля хоп — і ўжо, аказваецца, гол. Карацей, не пайшло. Ну і ў пэўны момант я зразумеў, што хакей у Беларусі стаў занадта палітычным відам спорту — то тым больш без мяне.

Да 2020-га я безумоўна падтрымліваў усіх беларускіх спартсменаў ва ўсіх відах спорту. Цяпер, прабачце, больш выбарачна. Сабаленка на Алімпіядзе мяне цікавіць настолькі ж, наколькі любая японка ці кітаянка. Ёй абыякавыя беларусы, значыцца, беларусам абыякавая яна. Па-мойму, лагічна і справядліва.

Па інэрцыі перажываю ў еўракубках за БАТЭ, хаця б у знак павагі за бліскучае мінулае дзесяцігоддзе. А пасля 1:4 ад грузінаў думаеш: што, рэальна?

Напішы і ты пра свае любімыя клубы, зборныя (а яшчэ цікавей пра ненавісныя). Ну і проста любыя навіны, якія не трапляюць у «СБ» і «Прэсбол» — спадзяюся атрымліваць іх ад жніўня. Інфармацыя і людзі — тое, чаго тут больш за ўсё не хапае.

Дзякуй за ліст. Гэта тое, што дадае бадзёрасці і аптымізму.

Абдымаю! Да сувязі!»

Напісаць ліст Ягору можна па адрасе:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай12

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай12

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць