Свет

У Літве для непрышчэпленых грамадзян будуць адкрыты толькі невялікія крамы

Урад Літвы ў сераду прыняў рашэнне па абмежаваннях для жыхароў, якія не прышчапіліся ад каранавіруса: для жыхароў гэтай групы будуць адкрыты толькі невялікія крамы і аптэкі, спіс даступных паслуг значна скароціцца, паведамляе Delfi.lt.

Delfi.lt

Аднак урад адмовіўся ад планаў забараніць такім людзям карыстацца грамадскім транспартам і неабходнымі медыцынскімі паслугамі.

Гэтыя прапановы былі выкраслены з абноўленага праекта пастановы, аднак медыцынскія паслугі будуць аказвацца па патрабаваннях, устаноўленых міністрам аховы здароўя.

Абмежаванні ўступяць у сілу праз месяц з 13 верасня.

Людзям без пашпарта магчымасцяў і адмоўнага тэсту будуць абмежаваныя большасць кантактных паслуг.

Для непрышчэпленых зачыняцца буйныя гандлёвыя цэнтры, салоны прыгажосці, прадпрыемствы грамадскага харчавання, месцы забаў, розныя мерапрыемствы.

Абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на тых, хто прышчапіўся або перахварэў, калі гэта пацвярджаецца тэстамі, тым, у каго адмоўны тэст на каранавірус, выкананы за 48 гадзін, дзецям да 16 гадоў.

З прычыны прыняцця гэтых паправак у Вільні ўчора прайшлі маштабныя акцыі пратэсту, якія скончыліся сутычкамі з паліцыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей3

Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну7

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць