Грамадства

Вобшукі ў дэлегатаў «Сходу». Што вядома?

Вобшукі прайшлі ў Алены Радаман, Юрыя Пісарчука, Аляксея Багушэвіча, Максіма Жукава, Івана Бялецкага, Уладзіміра Мельніка, Алены Патаповіч, Дзяніса Садоўскага, Паўла Якуты, Вольгі Казановіч, Галіны Каткоўскай. Гэта дэлегаты з розных рэгіёнаў — Мінск, Брэст, Віцебск, Паставы.

Яшчэ некалькі чалавек не выходзяць на сувязь.

Сярод затрыманых — трэнер па трыятлоне Аляксей Адамовіч. У снежні яму далі 10 сутак, калі ён на веласіпедзе вяртаўся дадому.

«Забралі з працы. Прывезлі па месцы прапіскі, зрабілі вобшук і павезлі ў КДБ. Ён пазваніў мне адтуль, прасіў адваката», — распавяла яго жонка пра сённяшнія падзеі.

«Вобшукі праводзяць прадстаўнікі КДБ і СК. Пакуль няма інфармацыі, у чым менавіта абвінавачваюць дэлегатаў. Дваіх адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні», — расказалі «НН» у прэс-службе «Сходу».

Таксама прайшоў ператрус у былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Раней быў старшынёй «Сходу», але сышоў і апошнім часам не меў дачынення да арганізацыі.

Усяго вобшукі і допыты прайшлі ў 23 дэлегатаў. Па стане на вечар 15 з іх адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Па васьмі пакуль няма інфармацыі аб месцазнаходжанні. Гэта Ігар Ляшчэня, Юрый Пісарчук, Аляксей Багушэвіч, Іван Бялецкі, Павел Якута, Вольга Казановіч, Галіна Каткоўская і Аляксандр Малышаў.

«Сход» — гэта віртуальная платформа, дзе можна вылучаць сваіх прадстаўнікоў, а таксама іх абіраць. Планавалася, што прадстаўнікі з усёй краіны — 328 чалавек — змогуць адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і ўдзельнічаць у нацыянальным дыялогу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць