Здароўе

У Індыі прадказваюць усплёск выпадкаў дыябету праз кавід

Індыя займае другое месца ў свеце па колькасці выпадкаў дыябету. Гэтую краіну, у якой жывуць прыкладна 77 мільёнаў пацыентаў з дыябетам, апярэджвае ў гэтым паказчыку толькі Кітай — там зарэгістравана 116 мільёнаў дыябетыкаў. І медыкі лічаць, што ёсць мільёны людзей, што маюць гэтую хваробу, але ім не быў пастаўлены дыягназ.

Фота pixabay.com

Цяпер медыкі баяцца, што пасля заканчэння пандэміі Індыю чакае ўсплёск новых выпадкаў дыябету. Напрыклад, мумбайскі медык Рахул Баксі сцвярджае, што 8-10% яго пацыентаў, якія не мелі дыябету да таго, як захварэлі на кавід, пасля выздараўлення маюць высокі ўзровень цукру ў крыві, піша ВВС.

У шпіталях індыйскіх гарадоў Дэлі і Чэнай было праведзенае даследаванне, у якім прынялі ўдзел 555 пацыентаў з дыябетам. Згодна з ім, тыя пацыенты, у якіх быў дыягнаставаны дыябет пасля заражэння кавідам, мелі больш высокі ўзровень цукру ў крыві (важная характарыстыка дыябету), чым тыя, хто меў хваробу раней.

Хутчэй за ўсё, частка пацыентаў, што атрымалі посткавідны дыябет, мелі хваробу раней, але ім проста не быў выстаўлены дыягназ. Іншыя з іх, верагодна, атрымалі хваробу пасля лячэння стэроідамі. Пасля выпіскі са шпіталя ў некаторых пацыентаў узровень цукру ў крыві прыйшоў у норму. Была і трэцяя група пацыентаў, якія атрымалі посткавідны дыябет праз тое, што вірус пашкодзіў клеткі іх падстраўнікавай залозы. Пакуль не зразумела, ці застанецца ў пацыентаў посткавідны дыябет назаўжды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць