Свет

Наступствы «дэльты»: Cмяротнасць у Маскве ў ліпені вырасла на 60% да мінулага года

Колькасць смерцяў у Маскве ў ліпені вырасла на 60% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Дэпартамент аховы здароўя другі месяц запар адзначае негатыўныя наступствы анамальнай спякоты: яна ўплывае на цяжкасць кавіду, а таксама прыводзіць да абвастрэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

У ліпені ў Маскве зарэгістравалі 17 237 смерцяў, паведамляецца на сайце гарадскога дэпартамента аховы здароўя. У параўнанні з ліпенем мінулага года смяротнасць вырасла на 6464 выпадкі — гэта значыць на 60%.

Такая дынаміка звязана з рэзкім ростам захворвання ў сувязі з распаўсюджваннем новага штаму кавіду ў чэрвені, а таксама анамальна гарачым надвор'ем у горадзе апошнія месяцы. Анамальная спякота негатыўна ўплывала на цяжкасць COVID-19, яго наступствы і прывяла да абвастрэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Страта вадкасці ў арганізме і павелічэнне вязкасці крыві з прычыны спякоты могуць прыводзіць да рэзкага павышэння рызыкі тромбаўтварэння, падзення ціску і інсульту.

У ліпені COVID-19 стаў асноўнай або спадарожнай прычынай смерці ў 6583 выпадках (38% смерцяў за месяц).

Нагадаем, у Расіі для вакцынацыі выкарыстоўваюцца вакцыны выключна расійскай вытворчасці. На 13 жніўня ў Маскве мінімум адну дозу вакцыны атрымалі 43.3% дарослых.

Каментары

Цяпер чытаюць

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ11

Ціханоўская падзякавала Зяленскаму за папярэджанні адносна Беларусі6

У Крупскім раёне трэці тыдзень шукаюць зніклую жанчыну. Пошукі выйшлі на масавы ўзровень

У італьянскай Модэне аўтамабіль на высокай хуткасці ўехаў у групу мінакоў3

Ва ўкраінскай частцы чарнобыльскай зоны зноў пачаліся пажары, вецер дзьме на поўнач

У Мінску зацвіў рэдкі каштан ВІДЭА3

Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну10

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць