Здароўе

Новы аналіз крыві дапаможа выявіць посткавід

Справа ў біямаркеры, які можа выклікаць гэты сіндром.

Фота pixabay.com.

Навукоўцы распрацавалі спосаб высветліць з дапамогай аналізу крыві, ці будуць тыя, хто выздаравеў ад кавіду, далей мець сімптомы хваробы. Вядома, што да дзвюх трэціх ад усёй колькасці перахварэлых на кавід атрымліваюць тую ці іншую форму так званага посткавіду, і ў найбольш цяжкіх выпадках гэты сіндром можа на месяцы прыкаваць чалавека да ложка.

Даследчыкі з Кембрыджскага ўніверсітэту прааналізавалі кроў 85 пацыентаў з сімптомамі посткавіду і знайшлі ў ёй малекулу рэчыва цытакін — яго вырабляюць у адказ на інфекцыю т-клеткі, асноўны элемент клетачнага імунітэту. Гэты біямаркер прысутнічае ў крыві доўгі час пасля інфікавання. Як лічаць навукоўцы, ён прымушае арганізм лічыць, што ў целе, як раней, прысутнічае вірус кавіду, а наяўнасць такога рэчыва ў крыві дазваляе дыягнаставаць посткавід, піша Daily Mail.

Да стварэння гэтага тэсту не існавала надзейных спосабаў выявіць посткавід. Больш за тое, часам складана знайсці дактароў, якія ставяцца да сімптомаў хваробы сур’ёзна і могуць прапанаваць лячэнне, што прымушае пацыентаў нервавацца яшчэ больш. Цяпер такім людзям можна будзе лёгка паставіць правільны дыягназ.

Зараз навукоўцы з Кембрыджа плануюць далей даследаваць сувязь паміж цытакінам і посткавідам, а таксама шукаць спосабы лячэння сіндрому. Магчыма, што цытакіны спрыяюць развіццю сімптомаў посткавіду, у тым ліку боляў у мускулах і суставах і страты смаку ці нюху.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?16

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць