Свет

«Талібан» кантралюе радовішчы рэдкіх металаў коштам у трыльён даляраў

Хуткае падзенне Афганістана ў рукі Талібана не проста выклікала гуманітарны крызіс з тысячамі бежанцаў. Цяперашнія падзеі прымушаюць экспертаў задумацца пра будучыню мінеральнага багацця Афганістана — пры правільным распараджэнні яно магло б ператварыць эканоміку краіны.

Афганістан — адна з найбяднейшых краін свету. Але ў 2010 годзе амерыканскія ваенныя і геолагі высветлілі, што гэтая краіна валодае радовішчамі карысных выкапняў коштам прыкладна ў трыльён даляраў, піша CNN.

Перш за ўсё, размова пра жалеза, медзь і золата. Але ў Афганістане багата і так званых рэдказямельных металаў, і, хутчэй за ўсё, там знаходзіцца адно з найвялікшых у свеце нявыкарыстаных радовішчаў ліцію. Гэта важны кампанент акумулятарных батарэй і іншых тэхналогій, неабходных для барацьбы з экалагічным крызісам, але пры гэтым ліцій у прыродзе сустракаецца даволі рэдка.

Раней не атрымлівалася арганізаваць здабычы каштоўных мінералаў, бо гэтаму перашкаджалі праблемы з бяспекай, недахоп інфраструктуры і моцныя засухі. Наўрад ці сітуацыя неяк зменіцца з прыходам Талібана, але цікавасць да радовішчаў праяўляюць іншыя краіны. Сярод іх Кітай, Пакістан і Індыя.

Зараз галіна здабычы мінералаў у Афганістане прыносіць кожны год толькі мільярд даляраў. Пры гэтым 30-40% прыбытку не трапляе ў эканоміку краіны праз карупцыю і дзейнасць афганскіх ваенных камандзіраў, якія кантралююць частку радовішчаў.

Ёсць верагоднасць, што Талібан скарыстаецца сваёй атрыманай уладай, каб развіваць сектар горнай здабычы. Але, хутчэй за ўсё, талібы зараз звярнуць увагу на пытанні бяспекі і барацьбы з гуманітарным крызісам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма11

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу19

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй4

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма11

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць