Грамадства

«Стараецца, каб мы не ўпалі духам», — жонка праваабаронцы Леаніда Судаленкі расказала пра сустрэчу з ім у СІЗА

Cуд па справе супраць палітвязня праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачнецца ўжо 3 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Іх вінавацяць у арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкула 342 КК). У справе 77 тамоў, у якіх абвінавачванне заняло 45 старонак. 25 жніўня жонка Аксана і адзін з сыноў Леаніда змаглі сустрэцца з ім у гомельскім СІЗА. Жонка зняволенага праваабаронцы распавяла, як прайшла сустрэча з ім, пра настрой і здароўе Леаніда, а таксама пра праблемы з карэспандэнцыяй. паведамляе spring96.org

Леанід Судаленка на пачатку жніўня папрасіў у суддзі Салоўскага спатканне з жонкай і дзецьмі. У праваабаронцы трое сыноў — малодшаму, Мікіту, 11 гадоў. Але суддзя адказаў, што не дазваляе спатканне, таму што «няма прававых падставаў». Тады праваабаронца напісаў скаргу на імя старшыні суда Цэнтральнага раёна — скарга была задаволеная.

«І як мяне можа судзіць чалавек, які не бачыць для спаткання «прававых падставаў», бо закон не забараняе спатканні з блізкімі сваякамі?» — пракаментаваў гэта ў лісце карэспандэнту БелаПАН Судаленка.

Дазвол на спатканне ён называе «маленькай перамогай». Разам з тым праваабаронца піша, што не чакае цуду ад суда і мяркуе, што на «пару гадоў» адправіцца ў турму.

«Пачуваецца няблага» — пра здароўе

Паводле Аксаны, Леанід Судаленка пасля сямі месяцаў зняволення пачуваецца няблага. Ціск не турбуе, але пра ўзровень цукру ў крыві не ведае. На пытанне жонкі, калі ён здаваў аналізы, Леанід сказаў, што на пачатку чэрвеня, «і цукар быў у межах нормы». Аднак Леанід не змог сказаць, якія менавіта былі паказчыкі.

«Відаць, дактары, якія бралі аналізы, сказалі, што ў межах нормы, але ў кожнага доктара свая мяжа. А мяне цікавілі паказчыкі адносна ўзросту, прыняцця таблетак мужа. Таму ці з'яўляліся тыя паказчыкі нормай — мы не ведаем. Я папрасіла яго зноў звярнуцца да медработнікаў, каб нам зразумець, ці трэба яму змяняць сістэму лекавых сродкаў. Таму што сем месяцаў ён прымае адны і тыя ж лекі, арганізм мог прызвычаіцца».

Пры гэтым Леанід асаблівых нараканняў на здароўе не выказвае.

«Трымаецца годна» — пра настрой

Як распавядае Аксана, выглядае ейны муж бадзёра, жартуе, «трымаецца годна». 

«Яшчэ і нас падбадзёрвае збоку. Стараецца, каб мы ўсё ж такі не ўпалі духам, бачачы, дзе ён знаходзіцца…»

«Шмат якія лісты не даходзяць» — пра карэспандэнцыю 

Жонка праваабаронцы адзначае, што Леаніду не даходзіць шмат лістоў — «іх проста не даюць». Леанід нават перастаў распісвацца пры атрыманні заказных лістоў:

«Таму што спярша прыносяць распісацца за атрыманне заказнога ліста, а потым гэты ліст не аддаюць. Атрымліваецца, што па паперах ён адсправаздачыўся пра атрыманне ліста, але на рукі яго не атрымаў».

Як распавядае жонка Леаніда, лісты пра надвор'е, прыроду, птушак праходзяць. Але калі ў лістах утрымоўваецца інфармацыя пра тое, што адбываецца цяпер у краіне, па справе «Вясны», выказванні людзей — цэнзар не прапускае.

«У мяне ў гэтым месяцы быў Дзень нараджэння, і муж мне напісаў паштоўку з віншаваннямі. І вось першы экзэмпляр паштоўкі, які мне паслаў, яна не дайшла.

Яна таксама была завернутая цэнзарам — штосьці яму не спадабалася, мабыць. Хаця што можа не спадабацца чалавеку, які чытае віншаванне мужа сваёй жонцы? Што ў гэтых словах можа не спадабацца цэнзару, я розуму не дабяру».

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць