Грамадства

Меркель заклікала беларускі бок «апамятацца»

На сустрэчы ў Варшаве кіраўнікі Польшчы і Германіі ахарактарызавалі сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза як «гібрыдную атаку».

Фота Рафала Гуза, ПАП

«На ўсходняй мяжы ЕС уласна перажываем гібрыдную атаку ў форме ўцекачоў на беларускай мяжы. Гэта датычыць Польшчы, Літвы і Латвіі», — заявіла канцлерка Германіі Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі па выніках свайго візіту ў Варшаву ў суботу 11 верасня.

На яе думку, гэта азначае неабходнасць такіх формаў аховы гэтай часткі вонкавай мяжы ЕС, якія раней выкарыстоўваліся ў Грэцыі, з дапамогай агульнаеўрапейскага агенцтва Frontex.

«Гэта супольная мэта ўсіх краін ЕС», — падкрэсліла яна.

«Адсюль заклік да беларускага боку, каб ён апамятаўся; каб безабаронных людзей з іншых рэгіёнаў [планеты] не выкарыстоўвалі ў якасці інструментаў гібрыдных атак», — цытуюць канцлерку Меркель міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.

Краіны ЕС, што мяжуюць з Беларуссю, пачалі фіксаваць рэзкае павелічэнне колькасці выпадкаў незаконных перасячэнняў мяжы пачынаючы з чэрвеня гэтага года, пасля таго як краіны Еўрасаюза ўвялі санкцыі супраць Беларусі пасля ўзмацнення рэпрэсій у краіне і прымусовай пасадкі самалёта «Раянэйра». Спачатку мігранты паспяхова праточваліся ў ЕС, але пачынаючы са жніўня Літва, Латвія і Польшча з дапамогай «Фронтэкса» наладзілі эфектыўнае адсочванне груп мігрантаў і блакуюць іх доступ на свае тэрыторыі. Калі раней у Еўрасаюз штодзень тут пранікала некалькі соцень чалавек, цяпер гэтая лічба знізілася да адзінак. Астатнім не ўдаецца пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Краіны ЕС таксама дабіліся ад Ірака спынення авіярэйсаў у Беларусь, якімі прыбывалі нелегальныя мігранты.

У той жа час еўрапейцы сабралі доказы, як яны сцвярджаюць, спрыяння беларускіх структур дастаўцы людзей без еўрапейскіх віз на межы краін ЕС.

Як паведамлялі дыпламатычныя крыніцы, Еўрасаюз мае намер адказаць на гэта новым пакетам санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Беларусь — адна з рэдкіх краін свету, якая мае выключна напружаныя адносіны адразу з чатырма з пяццю сваіх суседзяў.

Тэма адносін з Беларуссю была цэнтральнай на перамовах у Варшаве. Акрамя таго, кіраўнікі Польшчы і Нямеччыны гаварылі на тэму газаправода «Паўночны паток — 2», стварэння еўрапейскіх абаронных структур, пра эканамічныя пытанні і дыскусійныя тэмы ў адносінах унутры ЕС.

За 16 гадоў свайго канцлерства Меркель была ў Польшчы 20 разоў. Гэты візіт напэўна быў развітальным. Меркель сыходзіць з пасады, яе можа змяніць цяперашні міністр фінансаў Германіі сацыял-дэмакрат Олаф Шольц.

«Нашы адносіны вылучае той факт, што нават калі мы абмяркоўваем складаныя тэмы, мы адкрытыя, мы слухаем другі бок, знаходзім кампрамісы», — падкрэсліла яна падчас прэс-канферэнцыі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку40

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі4

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 4

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць