У жыхара Мінскага раёна знайшлі 210 літраў спірту і паўмільёна цыгарэт
Дакументаў на тавар у мужчыны не было.
Склад з цыгарэтамі і спіртам сілавікі знайшлі ў вёсцы Лашаны Мінскага раёна.
У гаражы ў двары дома захоўваліся 210 літраў спірту і 490 тысяч цыгарэт на 82 тысячы рублёў. Гаспадар гаража, 49-гадовы мужчына, сказаў, што дакументаў на тавар у яго няма. Спірт і цыгарэты ён збіраўся перапрадаваць.
На мужчыну склалі пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф з канфіскацыяй спірту і цыгарэт, а таксама да 100% ад сумы даходу, атрыманага ў выніку перапродажу.
Каментары