Свет22

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру

Ён быў прэзідэнтам ЗША ў 1977—1981 гадах.

Джымі Картэр. Фота: Niranjan Shrestha / AP

1 кастрычніка споўнілася 100 гадоў Джымі Картэру — 39-му прэзідэнту ЗША (1977-1981). Ён жыве і сёння.

Джымі Картэр нарадзіўся і вырас у Плейнсе (штат Джорджыя). У 1946 годзе выпусціўся з Вайскова-марской акадэміі ЗША. Пасля дэмабілізацыі з войска падтрымаў Рух За правы чарнаскурых у ЗША і стаў актывістам Дэмакратычнай партыі. З 1967 па 1971 быў сенатарам штата Джорджыя, а затым і губернатарам штата Джорджыя. Нягледзячы на тое, што Картэр быў слаба вядомы за межамі свайго роднага штата, у 1976 ён стаў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі і перамог рэспубліканца Джэралда Форда.

Джымі Картэр у 1978 годзе. Фота: Wikimedia Commons

У першыя дні на пасадзе прэзідэнта Джымі Картэр абвясціў амністыю ўсім, хто ўхіліўся ад прызыву падчас В'етнамскай вайны, а таксама прыняў меры для спынення перыяду стагфляцыі. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны Міністэрства адукацыі ЗША і Міністэрства энергетыкі ЗША. Апошнія гады яго прэзідэнцтва суправаджаліся энергетычным крызісам, захопам амерыканскіх закладнікаў у Іране і савецкім уварваннем у Афганістан. На прэзідэнцкіх выбарах у 1980 годзе ён пацярпеў разгромнае паражэнне, саступіўшы Рональду Рэйгану. Яго прэзідэнцтва ацэньваецца экспертамі як «ніжэй сярэдняга», аднак дзейнасць пасля сыходу з пасады прэзідэнта традыцыйна ацэньваецца высока.

Пасля завяршэння сваіх паўнамоцтваў ён заснаваў цэнтр Картэра — некамерцыйную арганізацыю па абароне правоў чалавека, і атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за працу, звязаную з цэнтрам.

Джымі Картэр напісаў некалькі кніг, якія ўключаюць у сябе як палітычныя мемуары, так і паэзію.

Каментары2

  • Улад
    01.10.2024
    Яшчэ жывы??? Вось гэта малайчына!
    І не трымаўся за крэсла ў Белым доме да смерці - за гэта двойчы малайчына :)))
  • 1
    01.10.2024
    Трэба балатавацца, горш за цяперашніх кандыдатаў дакладна не будзе )

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць