Улада88

Не любіць коней

Прэзідэнт Беларусі паўторна адмовіўся ад візіту ў Расію. Ён не прыедзе ў суботу на скачкі ў Маскву.

Прэзідэнт Беларусі не прыедзе на скачкі на Цэнтральным іпадроме Масквы ў суботу, расказаў «Інтэрфаксу» часовы павераны ў справах Беларусі ў Маскве Алег Іваноў.

На спаборніцтвы на прыз прэзідэнта Расіі запрошаныя ўсе лідэры краін Садружнасці, аднак сёлета Масква не надае сустрэчы традыцыйны статус нефармальнага саміта СНД. На сёння скачкі збіраюцца праігнараваць прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў і прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў. Затое мерапрыемства ў якасці паўнацэнных прэзідэнтаў наведаюць лідэры Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Ёсць аматары коней, а ёсць неаматары. Лукашэнка мае права не прыязджаць»,

- патлумачыў пазіцыю член грамадскай рады пры прэзідэнце, кіраўнік аналітычнай службы Ecoom Сяргей Мусіенка.

Паводле палітолага Кірыла Коктыша, зараз у стасунках Масквы і Мінска назіраецца «тэхнічная паўза», звязаная са зменай стратэгіі кожнай з краін. «Расія рэалізуе Балтыйскую трубаправодную сістему-2 (у абыход Беларусі), Беларусь увайшла ва «Усходняе партнёрства» ЕС, і кожны з бакоў чакае вынікаў рэалізацыі сваёй стратэгіі. Да таго часу выпрацоўка нейкай адзінай стратэгіі парадку дня немагчыма. Усё астатняе вырашаецца на тэхнічным узроўні», - перакананы палітолаг.

У чэрвені Лукашэнка праігнараваў саміт АДКБ у Маскве, патлумачыўшы, што прычынай з’яўляецца «малочная вайна».

У канцы ліпеня ў Кыргызстане пройдзе нефармальны саміт АДКБ і туды Лукашэнка даедзе, кажа Алег Іваноў.

Аднак чакаць змены пазіцыі і падпісання нейкіх там дамоваў – напрыклад, пагаднення пра стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання – не варта, бо на саміце лідэры будуць занятыя «іншымі праблемамі», мяркуе Мусіенка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў3

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію21

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй6

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта50

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША20

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў3

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць