Грамадства

Нямецкі бард аддасць прысуджаную яму прэмію Марыі Калеснікавай

Марыя Калеснікава стала іконай мірнага грамадзянскага супраціву беларусаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі, заявіў былы дысідэнт ГДР Вольф Бірман.

Вядомы нямецкі бард і былы ўсходнегерманскі дысідэнт Вольф Бірман мае намер перадаць беларускай апазіцыянерцы Марыі Калеснікавай прысуджаную яму прэмію імя Авідзія.

«З таго часу, як народ Беларусі нарэшце выйшаў на вуліцы супраць Лукашэнкі (…) Марыя Калеснікава стала сімвалам грамадзянскага і мірнага супраціву», — напісаў 84-гадовы Бірман, паведамляе DW.

Паводле яго слоў, 5 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне ён прыме ўзнагароду, каб у «самыя сціслыя тэрміны» перадаць яе Калеснікавай. «Як бы высока мы ні шанавалі музыку і змагара за свабоду, гэта наўрад ці зможа вызваліць Марыю. Калі я прысвячу ёй маю песню «Ermutigung» («Падбадзёрванне») і спяю яе, то гэта будзе ежай для душы ёй і яе аднадумцам за кратамі», — напісаў ён.

Вольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 года ўлады ва Усходнім Берліне пазбавілі яго грамадзянства.

Прэмія імя Авідзія прысуджаецца ПЭН-цэнтрам нямецкамоўных аўтараў за мяжой раз на два гады. Рашэнне аб узнагароджанні Бірмана было прынята яшчэ ў 2020 годзе, але з-за пандэміі ўручэнне прэміі было адкладзена.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі32

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць