Свет

Маск зноў стаў самым багатым чалавекам у свеце

Заснавальнік касмічнай кампаніі SpaceX і генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск выйшаў на першае месца ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету Forbes Real-Time, які абнаўляецца ў рэальным часе.

Wikimedia Commons

Ацэнка багацця Маска перавысіла $200 млрд і склала $203,4 млрд. Капіталізацыю ранейшага лідара Джэфа Безаса Forbes ацаніў у $197,7 млрд.

Рэйтынг мільярдэраў Bloomberg таксама аддае Маску першае месца, але ацэньвае яго ў $213 млрд.

Па салідарнай ацэнцы Forbes і Bloomberg Маск упершыню ў гэтым годзе абагнаў Безаса і стаў самым багатым бізнэсменам у свеце 7 студзеня. У той дзень яго багацце вырасла на $9 млрд і склала $186, 5 млрд. Bloomberg Billionaires Index ацэньваў Маска ў $200 млрд.

Аднак 12 студзеня бізнэсмены зноў памяняліся месцамі ў рэйтынгах: Маск стаў другім з $176,2 млрд, а Безас заняў першы радок з $182,2 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць