Грамадства

Таксі «052» не губляе надзеі

Яго супрацоўнікі гатовыя змагацца за права працаваць.

Яго супрацоўнікі гатовыя змагацца за права працаваць.

У мінулы чацьвер кіраўніцтва прыватнай фірмы «Набат», уладальніцы таксовак «052», паведаміла сваім супрацоўнікам пра прыпыненьне дзейнасьці і масавае звальненьне. У панядзелак у службы «052» мусілі ануляваць ліцэнзію на выкарыстаньне прафэсійнай радыёчастаты. Прычынай гэтага стаўся арышт дырэктара фірмы, якога падазраюць ва ўтойваньні падаткаў.

Ініцыятыва пазбавіць «Набату» ліцэнзіі зыходзіла ад Камітэту дзяржаўнага кантролю. Ягоны дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў выявіў парушэньні ў дзеяньнях ранейшага кіраўніцтва аб’яднаньня. Пасьля гэтага Мінсувязі й вырашыла адклікаць ліцэнзію.

Кіроўцы таксовак ня сталі чакаць панядзелка: у пятніцу блізка паўсотні таксовак заблякавалі пад’езд да будынку АНТ на вуліцы Камуністычнай. Кіроўцы патрабавалі жывога этэру, каб зьвярнуць увагу на пагрозу масавага звальненьня. Пад аховай міліцыянтаў да іх выйшла здымачная група, якая запісала патрабаваньні маніфэстантаў. Пасьля чаго таксоўкі паслухмяна разьехаліся на загад ДАІшнікаў.

Кіраўніцтва «Набату» прыкладае ўсе намаганьні, каб знайсьці выйсьце з сытуацыі. І пэўныя посьпехі ёсьць. Прынамсі гэты панядзелак ня стаў апошнім для прадпрыемства – дыспэтчарская служба прымае замовы. Як патлумачыла адна зь яе супрацоўніц, таксоўкі карыстаюцца другім каналам радыёчастотаў – аматарскім. «Вырашэньне пытаньня зь ліцэнзіяй можа расьцягнуцца на некалькі дзён, аднак мы маем надзею, што ўсё скончыцца добра», – з аптымізмам зазначыла яна.

«052» – найбуйнейшая менская служба таксовак: аўтапарк яе налічвае паўтысячы аўтамабіляў, на якіх працуе каля 700 кіроўцаў.

Сытуацыя з таксоўкамі «052» не адзінкавая ў Беларусі. У Берасьці ад 5 ліпеня працягваецца галадоўка ўладальнікаў маршрутных таксовак. 13 чалавек пратэстуюць супраць рэспубліканскага збору за ўвоз транспарту ў камэрцыйных мэтах. Уладальнікі маршрутак набылі свой транспарт да ўступленьня ў сілу адпаведнага дэкрэту, аднак падатковыя інстанцыі працягваюць накладаць на іх велізарныя штрафы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць