Грамадства

Былы амбасадар Літвы ў Беларусі стаў міністрам замежных справаў

Пятрас Вайцякунас, які апошні год працаваў амбасадарам Літвы ў Беларусі, сёньня афіцыйна стаў міністрам замежных справаў сваёй краіны. Гэта здарылася пасьля таго, як сёньня ж сэйм Літвы зацьвердзіў у другім чытаньні праграму дзеяньняў новага ўраду краіны, які цяпер ачольвае Гедымінас Кіркілас.

Згодна зь літоўскім заканадаўствам, ухваленьне ўрадавай праграмы азначае афіцыйнае прызнаньне паўнамоцтваў новага кабінэту міністраў. Пасьля гэтага новыя міністры тут жа, у парлямэнце, прысягнулі на вернасьць айчыне.

Упершыню ў сучаснай гісторыі Літвы новы ўрад зьяўляецца кааліцыяй парлямэнцкай меншасьці. І вось што кажа з гэтай нагоды сябра сэйму Вацлаў Станкевіч:

(Станкевіч: ) «У Літве цяпер зьявіўся новы ўрад, які прэзэнтуе чатыры палітычныя партыі. На сёньняшні дзень гэта ўрад меншасьці, але за лета ўсё можа зьмяніцца. Некаторыя чальцы іншых фракцыяў могуць перайсьці на бок ураду».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка9

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро13

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць