Улада77

Вока за вока

Пра забарону ўвозу беларускага мяса ў Расію і прыпыненне эксплуатацыі беларускага ўчастка нафтаправода «Унеча—Вентспілс» стала вядома адначасова.

Пра забарону ўвозу беларускага мяса ў Расію і прыпыненне эксплуатацыі беларускага ўчастка нафтаправода «Унеча—Вентспілс» стала вядома адначасова.

Эксплуатацыя беларускага ўчастку нафтапрадуктаправода «Унеча—Вентспілс», што належыць прадпрыемству «Захадтранснафтапрадукт», прыпыненая з 17 ліпеня.

Аб гэтым паведаміў сёння ў Менску прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віктар Бароўскі. Паводле ягоных словаў, пасля апошняй дыягностыкі прадуктаправода, праведзенай нямецкай фірмай, было выяўлена і запланавана да першачарговае направы ў 2008‑2009 гадах больш за 1082 дэфекты.

«Прадпрыемству «Захадтранснафтапрадукт» намі быў выдадзены загад на ўхіленне гэтых дэфектаў да 17 ліпеня. Але было ліквідавана ўсяго толькі 254 дэфекты, або 23,5%.

З 17 ліпеня мы прыпынілі эксплуатацыю гэтага нафтапрадуктаправода. Па ім зараз не ідзе дызельнае паліва», — паведаміў Бароўскі.

Ён адзначыў, што цяпер уладальнікі трубаправода распачалі маштабныя працы і карэкціроўку ўсіх сваіх планаў, каб тэрмінова ліквідаваць найбольш небяспечныя дэфекты.

Як паведамлялася, першая выцечка дызельнага паліва з нафтаправода, што належыць расійскаму прадпрыемству «Захадтранснафтапрадукт», была зафіксаваная 23 сакавіка 2007 года. Частка дызельнага паліва патрапіла ў прыток Заходняй Дзвіны — раку Ула, якая забруджаная на працягу 15 км.

Другая аварыя адбылася 14 лютага 2008 года на 422‑м км магістральнага трубаправода «Унеча—Роўна» — адбылася выцечка каля 70 куб. м дызпаліва на плошчы 100 кв.м. «Захадтранснафтапрадукт» выплаціла 2 млрд рублёў у якасці кампенсацыі за шкоду, аднак гэтая сума не задаволіла беларускі бок.

Пасля дзвюх аварый Мінпрыроды РБ выступіла з ініцыятывай прыпыніць эксплуатацыю нафтаправода «Захадтранснафтапрадукт».

У апошні час спіс узаемных прэтэнзій уладаў Беларусі і Расеі няўхільна расце: уведзеная забарона на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ў РФ, практычна прыпыненыя пастаўкі беларускай сельгастэхнікі, забаронены ўвоз у Беларусь расійскага мяса, а ў Расею беларускіх медыкаментаў і г.д.. У пачатку ліпеня кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што доўг Беларусі за газ складае 244 мільёна даляраў, і калі Менск не расплоціцца ў ліпені, то «Газпрам» альбо звернецца ў суд, альбо скароціць аб’ём паставак.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві16

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы назвалі сітуацыю на Краматорскім кірунку «крытычна складанай»6

Зяленскі і Трамп сустрэнуцца на гэтым тыдні

ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома35

Польская даследніца беларускай ідэнтычнасці марыць пра помнік «кулаку» ў Мінску і чакае, калі Беларусь зноў адкрыецца свету25

Арына Сабаленка пакідае Уімблдан1

Паўстанцы-туарэгі збілі верталёт Мі-24 расійскага Афрыканскага корпуса ў Малі7

Мінчане перарабілі кватэру ў двухпавярховую, а цяпер прадаюць. Колькі просяць?2

Усяго адна кропля вады можа зрабіць каву смачнейшай3

Беларус, які адсядзеў у Тамбове, завіс між небам і зямлёй — Расія хоча дэпартаваць, а Беларусь пытаецца: хто гэта?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві16

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць